beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

14.09.2022 13:25

81 просмотр

0 комментариев

Чаму старажытны Полацк — горад мураваных храмаў. Шукаем адказы ў «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». Гэты ролік прысвечаны гісторыі архітэктуры Полацка — аднаго з найбагацейшых на даўніну беларускіх гарадоў.


Чаму архітэктурны бум можна лічыць паказчыкам багацця гарадоў? Як паўставалі мураваныя будынкі? Што такое арцелі і якім чынам яны працавалі? Адкуль пайшла традыцыя мураванага будаўніцтва? Чаму мураванымі першапачаткова будавалі толькі храмы? Ці стаў Полацк заканадаўцам адмысловай архітэктурнай моды для суседніх гарадоў? Гісторык Алесь Краўцэвіч адказвае на гэтыя пытанні.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Наступная відэасустрэча будзе прысвечана гісторыі смаленскай архітэктуры.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

https://budzma.org/news/gistoryia-za-5-khvilin22.html

Последние новости