Ягоны дзядзька — класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, а бацька — доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Але не толькі гэтым знакаміты Радзім Гарэцкі.
Радзім Гарэцкі першы справа. Фота: facebook.com/sergej.shapran.
З сям’і доўгажыхароў
У сям’і Гарэцкіх асабліва доўга жылі мужчыны — калі і не пераступалі стагадовую мяжу, то былі блізкімі да гэтага. «Мая мама, яе мама і тата памерлі ў 93. Па бацькавай — дзед пражыў больш за 89 (памёр ад хваробы), а бабуля памерла раней — бо аперацыю ёй зрабілі. Але ў родзе былі і тыя, хто пражыў 100», — успамінаў у адным з інтэрв’ю Радзім Гаўрылавіч.
Акрамя добрых генаў дапамагае аптымізм і любоў да жыцця. Важная рыса Гарэцкіх — добразычлівасць, адсутнасць злосці і зайздрасці. Гэта дапамагае захоўвацца ў добрай форме.
Розніца з жонкай — 20 гадоў
У Радзіма Гаўрылавіча з жонкай Галінай Рыгораўнай розніца ва ўзросце — 20 гадоў. Пазнаёміліся яны на лыжах пад Мінскам. «Яна ехала, я ехаў. У яе саскачыла лыжа — я дапамог. Затым зноў паехалі. Так і дакаталіся», — апісваў першую сустрэчу юбіляр і дадаваў, што самае галоўнае ў адносінах — поўны давер. Рэўнасць руйнуе каханне.
Размаўляе па-беларуску згодна з класічнымі нормамі
«З бацькам я амаль не жыў. Ён то ў турме, то ў камандзіроўках. Я жыў з мамай і яе бацькамі. Дзед і бабуля былі з Беластока, але рускамоўныя. І яны мяне выхоўвалі — я беларускай не ведаў. І толькі калі пачалі жыць разам з маці і бацькам у канцы вайны, я загаварыў па-беларуску», — расказваў Гарэцкі.
У Беларусь пасля свайго нараджэння ён вярнуўся ў снежні 1971. І ўжо размаўляў па-беларуску. Гэта была мова, блізкая да тарашкевіцы (моўная норма, якая лічыцца класічнай да рэформы 1933 года), бо бацькі так размаўлялі.
Радзім Гарэцкі. Фота: facebook.com/sergej.shapran.
Сын самага маладога акадэміка Беларусі
Бацька Радзіма Гарэцкага Гаўрыла Іванавіч
У 1930 быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе. Асуджаны да расстрэлу, які замянілі высылкай. Вызвалены датэрмінова, зноў арыштаваны, зноў вызвалены. У 1938 асуджаны да расстрэлу. Вызвалены.
Быў выбітным вучоным, адным з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук. Рэабілітаваны ў 1958 годзе за адсутнасцю складу злачынства.
Унук спявачкі
Бабуля Радзіма Гаўрылавіча Еўфрасіння была народнай спявачкай і казачніцай, ведала вялікую колькасць песень і сама складала. Літаратар Максім Гарэцкі дзякуючы ёй напісаў кнігу «Народныя песні з мелодыямі» — запісваў словы, а кампазітары Ягораў і Аладаў — ноты. Атрымалася 318 песень!
Аўтар шыкоўнага выдання пра Максіма і Гаўрылу Гарэцкіх
Радзім Гаўрылавіч у 2008 годзе выдаў у Мінску кнігу «Браты Гарэцкія». У ёй сабраны ўнікальныя фота, цікавыя і важныя факты пра жыццё і дзейнасць Максіма Гарэцкага, класіка беларускай літаратуры, якога можна паставіць у адзін шэраг са славутымі і знакавымі імёнамі першай паловы ХХ стагоддзя, а таксама пра Гаўрылу Гарэцкага — акадэміка і вучонага. Гэта сотні старонак, якія апісваюць лёсы гэтых людзей і эпоху, у якую яны жылі, на падставе сведчанняў і ўспамінаў іх сучаснікаў.
Абгрунтаваў асноўныя напрамкі нафтапошукавых работ
З калектывам беларускіх геолагаў Радзім Гарэцкі распрацаваў новае нафтагеалагічнае раянаванне Прыпяцкага прагіну і абгрунтаваў асноўныя напрамкі нафтапошукавых работ, звяртаючы ўвагу на важнасць сейсмастратыграфічных метадаў лакальнага і занальнага прагнозаў.
Новыя метадычныя прыёмы пошуку радовішчаў нафты, распрацаваныя ім з калегамі, былі абаронены пяццю аўтарскімі пасведчаннямі аб вынаходніцтве. Сумесна з геолагамі-нафтавікамі Беларусі, Літвы, Украіны ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і публікацыі фундаментальнай манаграфіі.
Дзякуючы энергічным намаганням Радзіма Гаўрылавіча, у Беларускім дзяржаўным універсітэце пасля
Бонус — жарт пра навукоўцаў ад Радзіма Гарэцкага
«Калі ў навукоўца вялікі жывот, кажуць: «Выдающийся учёный». Калі проста тоўсты: «Крупный учёный». А калі як я, лысы, — «Блестящий учёный».
Радзім Гарэцкі. Фота: facebook.com/sergej.shapran.