beshankovichi.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Бешанковічаў Здарэнні

17.06.2024 21:20

207 праглядаў

0 каментароў

За выходныя на Віцебшчыне патанулі два рыбакі

Здарэнні з гібеллю людзей на вадаёмах адбыліся ў Сенненскім і Лёзненскім раёнах. У абодвух выпадках грамадзяне рыбачылі.

15-га чэрвеня ў 16-33 сенненскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб выяўленні патануўшага чалавека на возеры Багданаўскае, паблізу вёскі Чырвоны Прамень.

Работнікамі МНС за 15-20 метраў ад берага была знойдзена лодка, а каля яе на паверхні вады знаходзілася цела патанулага мужчыны 1961 года нараджэння.

16-га чэрвеня ад работнікаў медыцынскай службы ратавальнікам паступіла паведамленне аб патанулай грамадзянцы ў вёсцы Ацкава Лёзненскага раёна.

З абставінаў здарэння вядома, што жанчына 1963 года нараджэння рыбачыла на беразе сажалкі і раптоўна ўпала ў яе. Медыкі, якія прыбылі, канстатавалі яе смерць.

Па фактах утаплення грамадзян следчымі органамі праводзяцца праверкі.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/453757/

Апошнія навіны