beshankovichi.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Бешанковічаў Грамадства

28.01.2023 13:41

236 праглядаў

0 каментароў

Дзьвіна ў Бешанковічах 28-га студзеня 2023 года (фота)

Па Дзьвіне ў Бешанковічах другі тыдзень руху няма. Няма трывалага лёду, бо няма маразоў. Але рэчка перакрытая льдом, які ўтварыў таросы са шматлікімі палонкамі.

Г.Станкевіч, фотаздымка праводзілася 28.01.2023 а 9-й раніцы

На вадаёмах Віцебскай вобласці ў зімова-вясновы перыяд 2022/2023 года ўстаноўлена забарона выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу (пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў), а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання лёду.

Забарона дзейнічае ў адпаведнасці з п. 50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623.

За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў правапарадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Установа «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС інфармуе аб таўшчыні лёду на водных аб'ектах у месцах дыслакацыі выратавальных станцый АСВОД па Віцебскай вобласці.

Віцебская станцыя ОСВОД - рака Дзвіна таўшчыня лёду 0 см. Лёд ёсць на адлегласці 10-15 метраў ад берагоў, пасярэдзіне ракі лёд адсутнічае.

Браслаўская станцыя ОСВОД - возера «Дрывяты» таўшчыня лёду 18-22 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Лосвідская станцыя ОСВОД - возера Лосвіда таўшчыня лёду 20-25 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Полацкая станцыя ОСВОД - рака Дзвіна таўшчыня лёду 0 см. Лёд ёсць на адлегласці 10-15 метраў ад берагоў, пасярэдзіне ракі лёд адсутнічае.

Наваполацкая станцыя АСВОД - рака Дзвіна таўшчыня лёду 10-11 см. Лёд ёсць на адлегласці 20-30 метраў ад берагоў, пасярэдзіне ракі лёд адсутнічае.

Аршанская станцыя АСВОД - рака Днепр таўшчыня лёду 0 см.

Новалукомская станцыя ОСВОД - возера Лукомскае таўшчыня лёду 13-15 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Мёрская станцыя ОСВОД - возера Мёрскае таўшчыня лёду 10-15 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Глыбоцкая станцыя ОСВОД - возера Мушкацкае таўшчыня лёду 7-10 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Пастаўская станцыя ОСВОД - рака Мядзелка таўшчыня лёду 7-13 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Лепельская станцыя ОСВОД - возера Лепельскае таўшчыня лёду 16 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Воранаўская станцыя ОСВОД (Віцебскі раён) - возера Палонскае таўшчыня лёду 18-20 см. Стан лядовага пакрыцця трывалы.

Даныя прадастаўлены Віцебскай абласной РДГА АСВОД па стане на 27 студзеня 2023 года.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/411986/

Апошнія навіны