beshankovichi.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Бешанковічаў Грамадства

03.08.2024 20:15

210 праглядаў

0 каментароў

Тэрміны збору брусніцаў і журавінаў у Віцебскай вобласці — рыхтуйце вядзерцы

Праз тыдзень у Віцебскай вобласці пачнецца сезон збору брусніцаў, сёлета тэрміны збору ягад устаноўлены намнога раней, чым звычайна.

29-га ліпеня Віцебскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне, якое ўстанаўлівае ў 2024 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых брусніцаў з 10-га жніўня, журавін - з 4-га верасня.

У гэтым сезоне збор гэтых ягад пачнецца амаль на тыдзень раней, чым у 2023 годзе, і на два тыдні раней - чым у 2022 годзе.

Магчыма, гэтаму садзейнічала цёплае і вільготнае лета — і чэрвені, і ў ліпені сярэднямесячная тэмпература аказалася вышэйшай за норму на 2,1 градуса, а ападкаў у гэтыя месяцы выпала ў 1,3 і 1,6 раза больш чым звычайна.

Забароны на наведванне лясоў у Віцебскай вобласці пакуль няма ні ў адным з раёнаў. Аднак у большай палове раёнаў, у асноўным - паўднёвых і ўсходніх - ужо ўведзены абмежаванні. Гэтыя меры не забараняюць хадзіць у лес, але заязджаць на аўтатранспарце туды ўжо нельга.

https://viciebsk.cc/2024/08/03/uznali-sroki-sbora-brusniki-i-klyukvy-v-vitebskoj-oblasti-gotovte-vederki/#prettyPhoto

Апошнія навіны