Пра тое, што птушкі могуць дабратворна ўплываць на чалавека, вядома з даўніх часоў. У XVIII стагоддзі пры двары было модна мець спецыяльна адлоўленых птушак. Успомнім оперу Ігара Стравінскага па казцы Г.Х. Андэрсана «Салавей».
А рускія навукоўцы ў XX стагоддзі на практыцы дашлі да высновы, што пацыенты, якія слухалі спевы птушак, значна хутчэй ішлі на папраўку, чым астатнія. Таксама яны змаглі высветліць, што тым, хто пакутуе ад бессані, дастаткова
Дзеці, якія слухаюць крылатых лекараў, менш хварэюць, мацней спяць і менш пакутуюць гіперактыўнасцю. Больш за тое, калі дзіця часта чуе пошчакі, у яго развіваецца музычны слых.
Аўстралійскія навукоўцы выявілі, што спевы птушак дазваляюць хутчэй акрыяць людзям, якія пакутуюць ад хвароб хрыбетніка і суставаў.
А брытанскія даследнікі лічаць, што пошчакі дапамагаюць ад сезоннай дэпрэсіі і развіваюць творчыя навыкі. Па іх рэкамендацыях, каб дабіцца поспеху ў творчасці, трэба хаця б пяць хвілін у дзень слухаць птушак.
Зязюля
Амерыканскія навукоўцы таксама ўнеслі ў даследаванні свой ўклад: па іх версіі, калі займацца спортам пад песні крылатых, можна хутчэй схуднець.
Людзі, якія бавяць час на прыродзе ў асяроддзі птушак, як правіла, з’яўляюцца доўгажыхарамі. Спеў птушак дастаўляе нам не толькі эстэтычнае задавальненне, але і супакойвае, дабратворна адбіваецца на псіхічным стане і здароўе.
Праз пералівістыя пошчакі можна адчуць трывалае яднанне з навакольным светам. Птушка, якая спявае, здольная падняць настрой, супакоіць, пазбавіць ад перажыванняў, вылечыць душу і прывесці ў раўнавагу ўсе працэсы, якія адбываюцца ў целе.
Спевы ствараюць гармонію душы і цела, іншымі словамі, спрыяюць лячэнню чалавека. Тлумачыцца гэта тым, што такія прыродныя гукі, як дождж, шолах лісця і птушыныя спевы, сінхранізуюцца з працэсамі, якія адбываюцца ў арганізме.
Канцэнтруючы ўвагу на гуках спеваў птушак, чалавек уваходзіць у лёгкі медытатыўны стан. У гэты перыяд адбываецца спыненне патоку думак, арганізм наладжваецца на рэжым рэлаксу. З’яўляецца ўсведамленне таго, які выдатны навакольны свет без яго мітуслівага рытму і штодзённых стрэсаў.
Псіхаэмацыйны фон стабілізуецца, аднаўляецца душэўны спакой, а затым прыходзіць і фізічнае расслабленне.
А так як мы ўвесь час знаходзімся ў атмасферы стрэсу, то орнітатэрапія паказана ўсім. Калі вылучаць пэўныя станы, яна карысная людзям з неўрозамі, трывогамі, бессанямі, асабліва дзецям, бо ўмацоўвае нервовую сістэму арганізма, які расце, і спрыяе паляпшэнню кагнітыўных (разумовых) функцый.
Да прыкладу, у салаўёў спевы пераліўчатыя, шматкаленныя, з чаргаваннем мяккіх і рэзкіх, гучных і ціхіх музычных абертонаў. Голас гэтай птушачкі паляпшае настрой, дапамагае ўзбадзёрыцца і заклікае да працы. Рэкамендуецца слухаць салаўя людзям, якія пакутуюць дэпрэсіяй, неўрозамі і мігрэнню.

Прыкладна гэтак жа ўздзейнічае на стан чалавека і забіяцкі флейтавы галасок маленькай слаўкі.
Песні з раўнамернымі рытмамі, як у пеўчых драздоў, зяблікаў, аўсянак, дапамогуць ліквідаваць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.


- Калі вы стаміліся, раздражняльныя, то гукавыя вібрацыі, якія выдаюцца шчыглом або чыжом, дапамогуць расслабіцца.

- Спевы заранкі здымаюць галаўныя, сардэчныя і сустаўныя болі, спазмы ў печані, страўніку, сэрца, сасудах, а таксама вылечваюць ад бессані.
- Пошчакі палявога жаўрука дораць радасныя і спакойныя пачуцці.
Жаўрук
Рытмічны спеў цвыркуна, які можна часта пачуць па берагах рэк, спрыяе паслабленню і заспакаенню нервовай сістэмы, а таксама паляпшае стан пры падвышаным сэрцабіцці і захворваннях сэрца.
Гукавыя вібрацыі птушыных галасоў могуць дапамагчы нават гіпертонікам. Старайцеся як мага часцей выбірацца ў лес, каб паслухаць, напрыклад, чорнага дразда ў лячэбных мэтах. Яго спевы раяць слухаць і пры мігрэні.
Развянчаем некалькі міфаў аб птушыных галасах. Старэйшае пакаленне можа ўспомніць песню пра івалгу, якая «спявае над крыніцай». Дык вось, голас івалгі, хутчэй падышоў бы для Бабы-Ягі: рыпучы, надтрэснуты — і з песняй ніяк не можа асацыявацца.
А дзятлы ўвогуле пазбаўлены «спеўных» здольнасцяў. Затое па вясне гулкімі дробамі-«трэлямі» яны з поспехам апавядаюць пра сваё каханне...


Крыніца: krasniybor.by
Аўтар: Наталля Плыткевіч
Фота: Сяргея Плыткевіча
https://planetabelarus.by/publications/prirodnaya-zvukoterapiya/